Вы тут

У Маладзечне жанчына пашкодзіла палец дзяўчыне-міліцыянеру, яе будуць судзіць

Цялеснае пашкоджанне адносіцца да катэгорыі "менш цяжкіх" / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

У Маладзечне суд будзе разглядаць крымінальную справу, распачатую ў дачыненні 33-гадовай жанчыны, якая пашкодзіла палец дзяўчыне-міліцыянеру. Як інфармуе kraj.by, здарэнне адбылося ў ліпені. Жанчына прыйшла каля 9-й гадзіны раніцы ў райвыканкам, але чыноўнікі, якія яе цікавілі, знаходзіліся на нарадзе. Пра гэта ён і паведаміла 25-гадовая супрацоўніца Дэпартамента аховы. Гэта жанчыну не спыніла і яна стала прарывацца ў будынак, штурхала міліцыянера і вывіхнула ёй палец правай рукі. Гэта пацвердзіла судова-медыцынская экспертыза. Цялеснае пашкоджанне адносіцца да катэгорыі "менш цяжкіх".

Вядома, што жанчына беспрацоўная, у разводзе. Раней яна ўжо трапляла ў падобную гісторыю — у 2016 годзе была асуджана за гвалт у дачыненні службовай асобы на 2,5 года абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Яна адбыла пакаранне, але судзімасць з яе яшчэ не знялі.

Парушальніцу не сталі затрымліваць, яе пакінулі пад падпіскай пра нявыезд. Ёй пагражае арышт ці абмежаванне волі на тэрмін да 5 гадоў, альбо пазбаўлення волі — да 6 гадоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.