У Магілёве загінуў рабочы — яго засыпала грунтам у траншэі (фота)

У Магілёве загінуў рабочы — яго засыпала грунтам у траншэі (фота)

Трагічны выпадак здарыўся ўчора, 11 верасня ў Магілёве — падчас земляных работ у траншэі грунтам засыпала чалавека. Гэта адбылося на вуліцы Пашкоўскай, дзе пракладваюць каналізацыйную трубу. Траншэя, у якой засыпала рабочага, была тры метры глыбінёй і адзін метр шырынёй.

Выратавальнікі, якіх выклікалі на месца здарэння, адкапалі рабочага і перадалі медыкам хуткай, але тыя маглі толькі канстатаваць смерць. Загінуламу было 38 гадоў, перадае прэс-служба МНС.

Фота: МНС

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі