У Магілёве праходзіць агульнагарадскі суботнік

Як паведамляе БЕЛТА, там шчыруе працоўны дэсант з ліку навучэнцаў і студэнтаў, работнікі прамысловых прадпрыемстваў і КВУП "Магілёўзелянбуд". Яны правядуць санітарную высечку новастворанага парку ў раёне Падміколля, пачнуць закладку тратуарных дарожак і падрыхтоўку асобных участкаў да высадкі дрэваў, запланаванай на кастрычнік-лістапад. 


Асноўны фронт работ для ЖКГ — навядзенне санітарнага парадку ў дварах, скверах і ярах да зімы. Педагогі і медыкі будуць працаваць на аб'ектах, якія рыхтуюцца да ўводу ў эксплуатацыю, у тым ліку на будаўніцтве дзіцячага садка ў мікрараёне Спадарожнік і радзільнага аддзялення магілёўскай лякарні №1. Прыняць удзел у суботніку можна будзе і на сваім працоўным месцы. 

Плануецца, што ў дзень суботніка жыхары абласнога цэнтра заробяць каля 3 млрд руб. Частка гэтай сумы будзе накіраваная на будаўніцтва прычала, які ўзводзіцца на набярэжнай Дняпра каля гатэля "Турыст". Астатнія сродкі ўлады хочуць выдаткаваць на закладку парку ў Падміколлі.

Ілюстрацыйнае фота — dubrovno.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі