У Магілёве наведвальнікаў караоке-клуба збілі за песню "Дзень Перамогі"

У Магілёве трое футбольных фанатаў уначы ўчынілі бойку ў караоке-клубе "Істэрыка" за песню "Дзень Перамогі", якую замовіў адзін з наведвальнікаў. Здарэнне адбылося яшчэ 12 траўня. Хлопцы пачалі крычаць нацысцкія лозунгі, а адзін з іх ускінуў руку ў нацысцкім вітанні. Гэта, дарэчы, запісала камера відэаназірання, піша газета "СБ. Беларусь сегодня".

Пачалася бойка. Аднак чацвёра мужчын не змаглі доўга супрацьстаяць маладым, але добра натрэнірованым хлопцам. Усе наведвальнікі клуба атрымалі траўмы, а аднаму зламалі сківіцу і рэбры.

Высветлілася, што хуліганы (1992 і 1995 гадоў нараджэння) — байцы групоўкі "Сям'я". Яны не адмаўляюць, што выкрыквалі нацысцкія лозунгі.

Адзін з затрыманых знаходзіцца пад падпіскай пра нявыезд, двое застаюцца за кратамі. Крымінальную справу распачалі па артыкуле "хуліганства".

Фота: sb.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі