У Магілёве легкавік сутыкнуўся з рэйсавым аўтобусам і загарэўся (фота)

У Магілёве раніцай 30 снежня на праспекце Міра легкавік сутыкнуўся з рэйсавым аўтобусам. На момант аўтааварыі ў аўтобусе знаходзілася каля 20 чалавек, у "Lexus-RX330" — толькі кіроўца.

Як паведамляе прэс-служба МНС, у выніку сутыкнення адбылося ўзгаранне ў маторным адсеку легкавога аўтамабіля. Узгаранне ўдалося ліквідаваць праз некалькі хвілін. На шчасце, ніхто з людзей не пацярпеў.

Фота — МНС

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі