У Магілёўскай вобласці сабралі болей за 4000 подпісаў супраць пабудовы АЭС

Болей за 4000 подпісаў супраць пабудовы АЭС сабрана ў Магілёўскай вобласці. Пра гэта стала вядома падчас сустрэчы грамадскіх актывістаў Магілёўшчыны.  Большасць яе ўдзельнікаў адзначылі, што ўлады, фактычна, адсунулі грамадскасць ад абмеркавання падрыхтоўкі да будаўніцтва АЭС. Таму галоўная мэта Горацкай антыядзернай групы, якая зладзіла сустрэчу, данесці альтэрнатыўную інфармацыю да насельніцтва. Удзельнікі мерапрыемства падтрымалі зварот да кіраўніцтва краіны з патрабаваннем адмяніць рашэнне па будаўніцтве станцыі.

На сустрэчы была прэзентаваная інфармацыйная брашура “Міфалогія мірнага атаму”, з дапамогай якой горацкі журналіст Эдуард Брокараў спадзяецца разбурыць асноўныя міфы пра карысць атамнай энергетыкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі