Вы тут

У Луцку вызвалены закладнікі, тэрарыст затрыманы

Луцк, 21 ліпеня 2020-га / Reuters

У Луцку вызвалены закладнікі (іх агулам было 13), тэрарыст Максім Крывош затрыманы (ён здаўся сам).

Перад гэтым з пасажырскага аўтобуса былі выпушчаны трое закладнікаў. Гэта стала вынікам тэлефоннай размовы прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага з тэрарыстам і запісанага ім відэа.

У Крывоша не было выбухоўкі — толькі пісталет, аўтамат і граната. У Харкаве затрыманыя асобы, якія кантактавалі з тэрарыстам, паведаміў міністр унутраных спраў Арсен Авакаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.