У лонданскіх тэатрах публіка выпівае і займаецца сексам

Тэатры лонданскага раёна Вэст-Энд вымушаныя ўсё часцей звяртацца да паслуг службаў бяспекі.Прычына гэтага – прывабленая таннымі квіткамі выпадковая публіка, якая часам паводзіць сябе надта непрыстойна. Гледачы распіваюць спіртныя напоі, б'юцца і займаюцца сексам проста ў зале. Некаторыя акцёры выступілі за забарону праносу алкаголю ў тэатральныя залы.

У ліку асабліва гучных нядаўніх здарэнняў – выпадак, які адбыўся падчас мюзіклу “Маленькая начная серэнада”, калі глядач памачыўся каля краю сцэны. А п'есу “У чаканні Гадо”, давялося перапыніць з-за гледача, які здымаў сцэну мабільным тэлефонам.

Многія маладыя людзі прыходзяць у тэатры п'янымі, прычым кампаніямі. Менавіта з імі даводзіцца часцей за ўсё сутыкацца “вышыбалам”.

lenta.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі