Вы тут

У Літве выдадуць памятную манету, прысвечаную Францішку Скарыну (фота)

Фота: lb.lt

У Літве ў канцы 2017 года выдадуць памятную манету, прысвечаную 500-м угодкам выдання беларускім асветнікам і першадрукаром Францішкам Скарынам кнігі “Псалтыр” (з яе пачалося беларускае кнігадрукаванне). Яна будзе мець намінал 20 еўра. Банк Літвы вырабіць манету з срэбра накладам тры тысячы асобнікаў. Побач з літоўскай мовай на ёй прысутнічае і старабеларуская.

Як вядома, Нацбанк Беларусі выдаваў памятныя манеты, прысвечаныя Скарыну. Яны былі адчаканены на Літоўскім манетным двары.

Новости других медиа
Загрузка...
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі