У Літве ў 20 вайскоўцаў з батальёна NATO выявілі каранавірус

У Літве ў 20 вайскоўцаў з батальёна NATO выявілі каранавірус

У Літве ў 20 вайскоўцаў з міжнароднага батальёна NATO выявілі каранавірус, паведамляе Delfi. Іх грамадзянства не агучваецца. Вядома, што, як мінімум, двое з іх — грамадзяне Нідэрландаў, іх ужо адправілі для лячэння на радзіму.

Каб спыніць распаўсюд каранавіруса, кантакты батальёна з іншымі падраздзяленнямі абмежавалі. Ён дыслакуецца ў Літве з 2017 года, як баявая група батальёна сіл перадавога базіравання NATO. Камандаванне падраздзяленнем здзяйсняе Германія.

Агулам у Літве зарэгістраваныя 290 выпадкаў заражэння каранавірусам, 4 чалавекі памерлі. У краіне дзейнічае каранцін, які працягнулі да 13 красавіка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі