У Лідзе "на бульбе" пабіліся ліцэісты — адзін у выніку апынуўся ў бальніцы

"На бульбе" ў Лідзе пабіліся ліцэісты / lidanews.by
"На бульбе" ў Лідзе пабіліся ліцэісты / lidanews.by

У Лідзе адзін з падлеткаў з траўмамі апынуўся ў бальніцы пасля паездкі "на бульбу".  Ён быў у групе ліцэістаў, якіх вывезлі ў поле збіраць ураджай, расказвае "Лідская газета".

Хлопец зрабіў заўвагу аднагрупнікам — папракнуў іх, што яны лянуюцца. Пачалася слоўная сварка. Затым хлопца павалілі на зямлю. Адзін з аднагрупнікаў некалькі разоў ударыў аўтара заўвагі нагой па галаве.

Інспекцыя па справах непаўналетніх Лідскага РАУС цяпер праводзіць праверку па гэтым факце.

Днямі Аляксандр Лукашэнка заклікаў больш актыўна задзейнічаць школьнікаў на сельгасработах. Паводле яго слоў, раней "дзеці нарыхтоўвалі сабе на ўсю зіму да наступнага ўраджаю і моркву, і буракі, і капусту — тое, што трэба да стала". Ён заклікаў чыноўнікаў замацаваць за школамі і ўніверсітэтамі яблыневыя сады, і тады, мяркуе ён, "мы забудзем, што такое польскі яблык: сваіх яблыкаў будзе дастаткова".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі