У Лідзе мужчына ледзь не стаў серыйным забойцам сужыцеляў сваёй маці

У Лідзе мужчына ледзь не стаў серыйным забойцам сужыцеляў сваёй маці

У Лідзе мужчына ледзь не стаў серыйным забойцам сужыцеляў сваёй маці. У 2006 годзе ён забіў аднаго, а сёлета жорстка збіў другога. Пасля забойства яго прыцягвалі да крымінальнай адказнасці. Цяпер жа 28-гадовы мужчына наведаў сваю маці, пасварыўся з яе новым сужыцелем, які старэйшы за яго на 26 гадоў. А пасля пачаў яго збіваць. Аднак пацярпелы выжыў.

Як інфармуе прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама, была распачатая крымінальная справа. Артыкул — "Наўмыснае нанясенне цяжкага цялеснага пашкоджання" (арт. 147 КК). Зламысніка затрымалі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі