У Лідскім раёне мужчына на Chevrolet чхнуў за рулём і ўрэзаўся ў фуру (фота)

У Лідскім раёне мужчына на Chevrolet чхнуў за рулём і ўрэзаўся ў фуру (фота)

У Лідскім раёне на трасе Мінск — Гродна 27-гадовы мужчына на Chevrolet трапіў у аўтааварыю. Паводле слоў кіроўцы, ён чхнуў за рулём, з-за чаго на нейкія імгненні згубіў кантроль над аўтамабілем, і ён выехаў на сустрэчную паласу руху. Там адбылося сутыкненне з фурай, якой кіраваў грамадзянін Польшчы. Удар прыйшоўся на паўпрычэп "Вольва". Кіроўца легкавіка цудам не пацярпеў, а вось аўтамабіль моцна пашкоджаны, адзначае "Лідская газета".

Фота: lidanews.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі