У Лепельскім раёне пабудавалі падземны пераход для жабаў

Падземны пераход для жабаў пабудавалі на аўтатрасе Мінск - Віцебск. Хуткасная аўтадарога праходзіць праз Бярэзінскі біясферны запаведнік і ляжыць на шляху міграцыі жабаў. Вясной на гэтым 300-метровым участку дарогі пад коламі аўтамабіляў гінулі да 50% папуляцыі земнаводных. Адзіны на тэрыторыі Садружнасці незалежных дзяржаваў пераход, пабудаваны адмыслова для жабаў, уяўляе сабой пяць трубаў, пракладзеных пад дарогай. А каб земнаводныя знайшлі гэты пераход, зробленая невялікая бетонная агароджа.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі