У Латвіі прыпыняюць страйкбол праз пагрозу “зялёных чалавечкаў”

У Латвіі прыпыняюць страйкбол праз пагрозу “зялёных чалавечкаў”

Латвійскія ўлады заклікалі ўдзельнікаў ваенных гульняў, кшталту страйкбола, цалкам прыпыніць сваю актыўнасць у верасні праз расійска-беларускія вучэнні “Захад-2017”. Як паведамляе ВВС, у Латвіі не выключаюць ваенных правакацыяў.

Страйкбол у Латвіі застаецца шэрай зонай, якая амаль ніяк не рэгулюецца дзяржавай: у лясах перыядычна з’яўляюцца людзі ў камуфляжы са зброяй, падобнай да сапраўднай, і яны не павінны нікому паведамляць, дзе і калі яны з’явяцца наступным разам. Паколькі геапалітычная сітуацыя ў рэгіёне застаецца напружанай ад пачатку ўкраінскага крызісу, людзі ў камуфляжы выклікаюць у насельніцтва асацыяцыі з “зялёнымі чалавечкамі”. Жыхары краіны перыядычна заяўляюць у паліцыю, што бачылі людзей у ваеннай форме без апазнавальных знакаў.

Падчас вучэнняў “Захад-2017” паліцыя бяспекі Латвіі будзе працаваць у асаблівым рэжыме і зверне пільную ўвагу ў тым ліку на гульцоў у страйкбол. На думку праваахоўнікаў, ваенная сімуляцыя можа быць выкарыстаная ў якасці прыкрыцця для правакацыяў.

Аматары страйкболу па-рознаму рэагуюць на ўвагу з боку дзяржавы, аднак многія вырашылі не сварыцца і сапраўды згарнуць сваю дзейнасць, нават нягледзячы на магчымыя фінансавыя страты і запланаваныя спаборніцтвы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі