У Курапатах з’явіліся драўляныя ходнікі (фота)

Пра гэта Еўрарадыё паведаміла грамадзкая актывістка Ганна Шапуцька. Ходнікі з’явіліся ад асноўнага ўваходу на Курапаты — тунэлю пад МКАД — да пляцоўкі з крыжам “Пакутнікам Беларусі”.


Раней дождж размываў зямлю настолькі, што людзям даводзілася ісці літаральна па брудзе. Зважаючы, што найбуйнейшыя мерапрыемствы ў Курапатах — традыцыйная акцыя памяці ахвяр палітычных рэпрэсій 29 кастрычніка і Дзяды — адбываюцца ўвосені, праблема была досыць актуальнай.


Таксама, як відаць са здымкаў, вялізныя лужыны прысыпалі пяском. Аднак наўрад ці гэта вырашыць праблему кардынальна, бо якраз у гэтае месца ідзе зліў дажджавой вады з кальцавой аўтадарогі.

Нагадаем, у часы сталінскіх рэпрэсій ва ўрочышчы Курапаты савецкімі карнымі органамі было расстраляна і пахавана не менш за некалькі дзясяткаў тысяч нявінных людзей.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі