У Кубку Дэвіса Беларусь прайграе Даніі з лікам 0:1

У Кубку Дэвіса Беларусь прайграе Даніі з лікам 0:1

У Кубку Дэвіса Беларусь прайграе Даніі з лікам 0:1. У пятніцу на цэнтральным корце Палаца тэніса ў Мінску Яраслаў Шыла ў пяці сэтах прайграў Фрэдэрыку Нільсэну — 5:7, 3:6, 6:1, 6:2, 5:7. Адзначым, што ў рэйтынгу АТП Шыла займае 543-е месца, Нільсэн — 418-е. Сёння праходзіць яшчэ адна сустрэча: Ілля ІвашкаАндрэас Б'ерэхус. На 17 верасня прызначылі парную сустрэчу. За беларускую зборную згуляюць Максім Мірны і Ягор Герасімаў, за Данію — Фрэдэрык Нільсэн і Томас Кроман.

Пераможца сустрэчы Беларусь — Данія атрымае права ў наступным сезоне згуляць у першай групе Еўра-Афрыканскай зоны розыгрышу Кубка Дэвіса.

У Кубку Дэвіса Беларусь прайграе Даніі з лікам 0:1
Фота: pressball.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі