У Крыме вырашылі не праводзіць парад на 9 траўня

"Кіраўнік Крыма" Сяргей Аксёнаў (у цэнтры) правярае, як паўвостраў гатовы да ўкраінскага контрнаступу / @Aksenov82
"Кіраўнік Крыма" Сяргей Аксёнаў (у цэнтры) правярае, як паўвостраў гатовы да ўкраінскага контрнаступу / @Aksenov82

Акупацыйныя ўлады Крыма вырашылі не праводзіць масавыя мерапрыемствы 1 і 9 траўня. Не будзе ні першамайскай дэманстрацыі, ні шэсця "Несмяротнага палка", ні ваеннага парада на Дзень перамогі.

"Гэтае рашэнне абумоўленае меркаваннямі бяспекі", — растлумачыў "кіраўнік Крыма" Сяргей Аксёнаў. Напярэдадні, нагадаем, ён расказваў, як паўвостраў рыхтуецца да ўкраінскага контрнаступу. З яго слоў, расійскія Узброеныя сілы выбудавалі "сучасную, глыбока эшаланаваную абарону".

"Недаацэньваць праціўніка нельга, але цалкам дакладна можна сказаць, што мы да гэтага гатовыя і ніякай катастрофы не будзе", — звярнуўся Аксёнаў да жыхароў рэгіёна.

Раней парады да Дня перамогі адмянілі ў суседніх з Украінай Белгародскай і Курскай абласцях Расіі. У Курску гэта патлумачылі меркаваннямі бяспекі. У Белгарадзе — нежаданнем правакаваць праціўніка. Нагадаем, тэрыторыі памежных абласцей Расіі рэгулярна зазнаюць абстрэлы. Так, сёння губернатар Белгародскай вобласці Вячаслаў Гладкоў паведаміў пра чарговы абстрэл вёскі Вазнясенаўка. Людзі не пацярпелі, але пашкоджаныя два дамы і гаспадарчыя пабудовы. Ёсць разбурэнні і на тэрыторыі сельскага прадпрыемства.

В Крыму решили не проводить парад на 9 мая
Наступствы абстрэлу вёскі Вазнясенаўка ў Белгародскай вобласці / @vvgladkov

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі