У Крамлі не кажуць, ці падпішуць Лукашэнка і Пуцін дамову пра авіябазу

15 снежня ў Крамлі павінны адбыцца перамовы паміж Аляксандрам Лукашэнкам і Уладзімірам Пуціным. Кіраўніцтва Расіі не ўдакладняе, ці будзе падчас гэтай сустрэчы падпісаная дамова пра стварэнне расійскай ваеннай авіябазы ў Беларусі.

"Напэўна пытанні, звязаныя з ваенна-тэхнічным супрацоўніцтвам, будуць фігураваць на заўтрашнім парадку дня ў Крамлі", — перадае ТАСС словы Дзмітрыя Пяскова, прэс-сакратара кіраўніка расійскай дзяржавы.

Як паведамлялася раней, яшчэ ў верасні Пуцін даручыў Мінабароны і МЗС Расіі правесці перамовы з Беларуссю і падпісаць праект пагаднення пра стварэнне расійскай авіябазы. Аднак беларускі бок неаднаразова выказваўся супраць гэтай ідэі. У мэтазгоднасці расійская ваеннай авіябазы на тэрыторыі нашай краіны сумняваўся не толькі кіраўнік МЗС Уладзімір Макей, але і Аляксандр Лукашэнка.

Фота: ТАСС