У Кобрынскім раёне школьніца друкавала грошы на ўласным камп’ютары

Грошы друкавала на сваім камп’ютары 9-класніца з вёскі Луцэвічы Кобрынскага раёну.  Падрабязнасці крымінальнага здарэння паведамляе карэспандэнт Еўрарадыё Аляксей Мурланаў:

“Міліцыянты доўга не маглі знайсці фальшываманетчыцу. Спачатку была схопленая мясцовая жыхарка, якая хацела разлічыцца трыма фальшывымі 20-тысячными купюрамі на пошце.

Высветлілася, што ёй грошы трапілі ад аднаго маладога чалавека, які ў сваю чаргу ўзяў іх у школьніцы. У хаце дзяўчынкі знойдзена кампутарнае абсталяванне, на якім маглі быць надрукаваны грошы. Зараз тэхніка праходзіць экспертызу, распачатая крымінальная справа”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі