У Кобрыне заўважылі машыну з нумарной рамкай з "Пагоняй", кіроўцу затрымалі

"Пагоня" раздражняе сілавікоў і прапагандыстаў

"Пагоня" раздражняе сілавікоў і прапагандыстаў / Telegram

У цэнтры Кобрына на Брэстчыне заўважылі машыну з нумарной рамкай з "Пагоняй", кіроўцу затрымалі. Суд, які прайшоў у снежні, вырашыў, што такім чынам ён "правёў адзіночны пікет з мэтай выказвання сваіх грамадска-палітычных поглядаў". Мужчыну аштрафавалі на 1480 рублёў, паведамляе "Зеркало".

Вядома, што "парушальнік" працуе галоўным спецыялістам нейкага кобрынскага прадпрыемства. Сваю віну ён прызнаў толькі часткова. Відаць, не пагадзіўся, што "праводзіў пікет". Але ў судзе выступіў нейкі сведка, які "пацвердзіў віну".

"Пагоня", якая ў 1990-я была дзяржаўным гербам РБ, вельмі раздражняе сілавікоў і прапагандыстаў. Мінулым летам будаўніка арыштавалі за татуіроўку з "Пагоняй" ("пікет у сацсетках"), восенню за сцяжок з гербам "Пагоня" затрымалі трактарыста, за налепкі — заўзятараў хакейнага клуба "Магілёў", за бірульку на сумцы — мужчыну на мяжы. У канцы мінулага года жыхара Ганцавіцкага раёна асудзілі на 10 сутак за налепку з "Пагоняй", якую знайшлі ў шафе ў кнізе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі