У Кітаі заменяць тысячы паказальнікаў з кур'ёзнымі памылкамі на рускай мове

У Кітаі заменяць тысячы паказальнікаў з кур'ёзнымі памылкамі на рускай мове

У Кітаі да канца студзеня заменяць тры тысячы паказальнікаў з кур'ёзнымі памылкамі на рускай мове. Гэты выпадак адбыўся ў курортным горадзе Санья на востраве Хайнань, куды прыязджае шмат турыстаў з Расіі. Раней на паказальніках былі кітайская і англійская мовы, руская дадалася ў верасні 2018-га. Як інфармуе ria.ru, пераклад здзейсніла кампанія, якая займалася дызайнам паказальнікаў. Але расіяне заўважылі на іх смешныя памылкі ў перакладах.

Напрыклад, плошча "Лухуэйтоў" мусіць перакладацца, як "Алень аглянуўся", а ў перакладзе чытаем: "Алень назад да плошчы". Назвы гатэляў на паказальніках часам выглядаюць як набор слоў: "Рака чзіньцзян скарб гатэля grand", "Жамчужына марскі пляж гатэль".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі