У Кітаі робяць чахлы для айфонаў з малюнкам беларускіх рублёў

У Кітаі робяць чахлы для айфонаў з малюнкам беларускіх рублёў

На Aliexpress у продажы з'явіліся чахлы-накладкі на айфон з малюнкам недэнамінаваных беларускіх рублёў, піша the-village.me.

Сіліконавы чахол каштуе 1,99 даляра (каля 4 рублёў). Ахвочыя могуць купіць чахлы з "купюрамі" ў 5, 10, 20, 50, 100 тысяч і пяць мільёнаў.

Беларуская валюта тройчы перажыла дэнамінацыю. У 1994 годзе "зайчыкі" і "вавёрачкі" сталі "цяжэйшымі" ў 10 разоў. Аднак інфляцыя прывяла да таго, што ўжо 1999 годзе ў абарачэнні хадзіла купюра наміналам у пяць мільёнаў. Тады ўлады правялі дэнамінацыю, прыбраўшы з грошай тры нулі.

Трэцяя дэнамінацыя адбылася 1 ліпеня 2016 года. Падчас яе з беларускіх грошай прыбралі адразу чатыры нулі. Тады ў абарачэнне вярнуліся не толькі папяровыя рублі, але і металічныя капейкі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі