У Кітаі дзіця нарадзілася праз чатыры гады пасля смерці бацькоў

У Кітаі дзіця нарадзілася праз чатыры гады пасля смерці бацькоў

У Кітаі дзіця нарадзілася праз чатыры гады пасля смерці бацькоў, якія загінулі ў аўтакатастрофе. Яго вынасіла сурагатная маці, інфармуе “Бі-Бі-Сі”.

Яшчэ да смяротнага ДТЗ мужчына і жанчына замарозілі некалькі эмбрыёнаў — яны спадзяваліся зачаць дзіця з дапамогай штучнага апладнення. Эмбрыёны захоўваліся ў бальніцы, яны былі замарожаныя пры тэмпературы -196 градусаў у ёмістасці з вадкім азотам.

Бацькі загінулых працяглы час дамагаліся праз суд дазволу на выкарыстанне эмбрыёнаў (дагэтуль падобных судовых прэцэдэнтаў не было). У снежні 2017-га хлопчыка нарадзіла сурагатная маці з Лаоса, яго назвалі Цяньцянь. Паколькі ў Кітаі сурагатнае мацярынства забаронена, сваякам давялося везці эмбрыёны за мяжу. Прычым на аўтамабілі, паколькі ўсе авіякампаніі адмовіліся браць на борт тэрмас з вадкім азотам. Дзіця нарадзілася ў Кітаі, куды па турыстычнай пуцёўцы прыехала грамадзянка Лаоса. Каб даказаць, што гэта іх унук, бабулям і дзядулям давялося здаваць аналіз ДНК.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі