У кіроўцы аўтобуса, які пратараніў 7 машын у Мінску, цяжкая ангіна (фота, відэа)

У кіроўцы аўтобуса, які пратараніў 7 машын у Мінску, цяжкая ангіна (фота, відэа)

Кіроўца мінскага маршрутнага аўтобуса, які выехаў на сустрэчную паласу і пратараніў сем машын, ляжыць у лякарні: у яго вострая ангіна. Пра гэта Еўрарадыё распавялі ў адміністрацыі гарадской інфекцыйнай лякарні.

Супрацоўнік лякарні: “Высокая тэмпература, таму з-за інтаксікацыі ён страціў прытомнасць. Цяпер яму лягчэй, але яшчэ тэмпературыць”.

У адміністрацыі аўтапарка, дзе працуе кіроўца, журналісту Еўрарадыё паведамілі, што перад рэйсам ён адчуваў сябе нармалёва. Праходзіў звычайную праверку: апытанне, пробу на алкаголь.

Аварыя адбылася 10 лістапада на перакрыжаванні вуліц Гарэцкага і Чайлыткі. Гарадскі маршрутны аўтобус выехаў на сустрэчную паласу, дзе сутыкнуўся з адным аўтамабілем, а пасля пратараніў яшчэ шэсць машын. У выніку аварыі ніхто не пацярпеў.

У кіроўцы аўтобуса, які пратараніў 7 машын у Мінску, цяжкая ангіна (фота, відэа)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі