У Кіеве затрымалі прафесара-дыверсанта, завербаванага ФСБ (відэа)

Як паведамляе сайт censor.net.ua, 59-гадовага ўкраінскага прафесара адной з кіеўскіх ВНУ падазраюць у дачыненні да дыверсіі ў дзень прэзідэнцкіх выбараў ва Украіне і ў падрыхтоўцы правакацыі на Дзень Канстытуцыі 28 чэрвеня. ФСБ Расіі завербавала яго ў 2005 годзе падчас паездкі ў Маскву. Здзяйсняць дыверсійную дзейнасць мужчына пагадзіўся за грашовае ўзнагароджанне.



Паведамляецца, што ў дзень прэзідэнцкіх выбараў прафесар з мэтай перашкодзіць падліку галасоў спрабаваў пашкодзіць кабель электрасетак і пазбавіць электраэнергіі будынак ЦВК Украіны. Аднак украінскія праваахоўнікі не дапусцілі здзяйснення дыверсіі.



За абяцаныя 3 тысячы еўра ў найбліжэйшую суботу зламыснік мусіў абстраляць сігнальнымі ракетамі будынак польскай амбасады ў Кіеве і падкінуць на месца злачынства сімволіку "Правага сектару". Аднак быў затрыманы ўкраінскімі спецслужбамі і дае паказанні.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі