У Кіеве ўшанавалі памяць Паўла Шарамета

У Кіеве ўшанавалі памяць Паўла Шарамета

28 жніўня споўнілася 40 дзён з дня забойства журналіста Паўла Шарамета. У гэты дзень у Кіеве ў скверы Герояў Нябеснай сотні прайшла дабрачынная акцыя ў яго памяць, перадаюць украінскія СМІ.

Ушанаваць памяць журналіста прыйшлі яго калегі, у тым ліку калектыў інтэрнэт-выдання "Украінская праўда", дзе апошнія гады працаваў Шарамет. Таксама да акцыі далучыліся грамадскія актывісты, народныя дэпутаты.

Прэс-сакратар Еўракамісіі ва Украіне Давід Стулік патлумачыў украінскаму "5 каналу", што ён прыйшоў, бо асабіста ведаў Шарамета. Па-другое, кажа ён, для Еўрасаюза свабода СМІ і абарона журналістаў — адзін з ключавых момантаў.

Аўтамабіль, у якім ехаў журналіст беларускага паходжання Павел Шарамет, падарвалі 20 ліпеня ў цэнтры Кіева. Журналіст памёр у машыне хуткай дапамогі. Следства пакуль вывучае чатыры версіі забойства.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі