Вы тут

У Кіеве падазраваная заявіла ў судзе, што хоча з'есці мазгі Зяленскага

Маруся Зверабой / УНІАН

Валанцёр Маруся Зверабой (Алена Беленькая) выступіла з чарговай пагрозай на адрас украінскага прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага. Яна ўжо праходзіць падазраванай па справе аб пагрозах Зяленскаму, якія летась выказала ў відэазвароце разам з дэпутатам Вярхоўнай Рады Сафіяй Федынай (яны выкарыстоўвалі нецэнзурную лаянку і разважалі на тэму, як прэзідэнт мог бы загінуць). 10 лютага суд абавязаў Марусю Зверабой насіць электронны бранзалет, здаць пашпарты для выезду за мяжу і з'яўляцца на допыты па першым патрабаванні.

Валанцёрку рашэнне суда абурыла, і яна выступіла з чарговай заявай. Паводле яе слоў, сённяшняя Украіна — гэта таталітарная дзяржава. "Я прымаю гэты бой, і калі мяне баіцца асабіста Зяленскі Уладзімір Аляксандравіч і лічыць, што мяне можна пасадзіць за папярэджанне... я выем яго мазгі! — гаварыла Маруся Зверабой. — Хай гэта таксама неяк кваліфікуюць — можа, як канібалізм".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.