У Кіеве налічылі 6 выпадкаў вярбоўкі ўкраінцаў беларускімі спецслужбамі

У Кіеве налічылі 6 выпадкаў вярбоўкі ўкраінцаў беларускімі спецслужбамі

У Кіеве налічылі 6 выпадкаў вярбоўкі ўкраінцаў беларускімі спецслужбамі. Гэта статыстыка з 2016 года, інфармуе Радыё Свабода. Адна з крымінальных спраў расследуецца следчым аддзелам упраўлення СБУ ў Ровенскай вобласці. Па ёй праходзіць беларускі памежнік — супрацоўнік аператыўна-вышуковага аддзела Пінскага памежнага атрада.

Усё пачалося ў ліпені 2018-га, калі ў СБУ прыйшоў украінец і прызнаўся, што яго завербавалі ў Беларусі. Такім чынам ён пазбег крымінальнай адказнасці. Восенню мінулага года распачалі крымінальную справу. З яе вынікае, што ў кастрычніку 2017-га падпалкоўнік завербаваў украінца ў беларускім пункце пропуску "Невель". Яго цікавіла інфармацыя пра арганізацыю дзейнасці, ўзбраенне і тэхніку Луцкага памежнага атрада, пра асаблівасці аховы мяжы. Контрразведчыкі высветлілі, што беларус выкарыстоўваў для сувязі з агентам 11 мабільных нумароў.

Беларускага афіцэра падазраюць у стварэнні перашкодаў у "законнай дзейнасці Узброеных сіл Украіны і іншых вайсковых фармаванняў у асаблівы перыяд". Украінскае заканадаўства прадугледжвае пакаранне ў выглядзе ад 5 да 8 гадоў пазбаўлення волі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі