Грошы на 100 дронаў для каліноўцаў сабралі менш чым за суткі

Беларускі добраахвотнік з дронам на фронце

Беларускі добраахвотнік з дронам на фронце / t.me/belwarriors/

Грошы на 100 дронаў для палка Каліноўскага — 45 тысяч долараў — сабралі менш чым за суткі. Ініцыятарам збору быў украінскі блогер Аляксандр Рыкаў (BalaganOFF). Акцыя атрымала назву "Беларусам ад беларусаў". Блогер прызнаецца, што не чакаў такой актыўнасці і такога хуткага збору сродкаў. Ён і раней дапамагаў беларускім добраахвотнікам.

У аўторак а 13-й гадзіне па беларускім часе BalaganOFF будзе ў эфіры Еўрарадыё.

"Дзякуй за вашае адзінства! Разам з вашай падтрымкай наш баявы дух узмацняецца", кажа ў відэазвароце камандзір падраздзялення Дзяніс Прохараў ("Кіт").

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі