У КДБ вызначылі, як правяраць людзей для доступу да дзяржаўных сакрэтаў

КДБ праверыць, каму даць доступ да дзяржсакрэтаў / pixabay.com
КДБ праверыць, каму даць доступ да дзяржсакрэтаў / pixabay.com

Супрацоўнікі КДБ будуць правяраць людзей, якія атрымліваюць доступ да дзяржаўных сакрэтаў. Парадак такой праверкі вызначаны пастановай Камітэта дзяржбяспекі, тэкст якой апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Падчас такой праверкі кадэбісты могуць праводзіць "аператыўнае апытанне, навядзенне даведак, збор узораў, даследаванне прадметаў і дакументаў, камп'ютарнай інфармацыі, аператыўнае атаясамліванне, назіранне ды іншыя мерапрыемствы". Таксама яны могуць атрымліваць звесткі з баз і банкаў даных.

Пасля такой праверкі допуск да дзяржаўных сакрэтаў могуць даць або адклікаць.

Пад такія праверкі могуць трапіць не толькі беларусы, але і замежнікі ды асобы без грамадзянства.

Пастанова набывае моц пасля афіцыйнага апублікавання.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі