У "Казловічах" на беларуска-польскай мяжы загарэўся грузавік

У "Казловічах" на беларуска-польскай мяжы загарэўся грузавік

У пункце пропуску "Казловічы" на беларуска-польскай мяжы загарэўся грузавік. У момант узгарання кіроўцы, грамадзяніна Польшчы, не было ў кабіне, ён знаходзіўся ў зале мытнага афармлення. Мытнікі самастойна патушылі пажар: абясточылі грузавік шляхам адлучэння сілавога акумулятара ад сеткі аўтамабіля, пасля чаго скарысталіся вогнетушыцелем. У гэты час іншыя машыны эвакуявалі ў бяспечнае месца, інфармуе прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі