У кавярні "Сепар" узарвалі кіраўніка "ДНР" Аляксандра Захарчанку

У кавярні "Сепар" узарвалі кіраўніка "ДНР" Аляксандра Захарчанку

31 жніўня ў кавярні "Сепар" у цэнтры Данецка ўзарвалі лідара самаабвешчанай рэспублікі "ДНР" Аляксандра Захарчанку, інфармуе ria.ru. Разам з Захарчанкам быў міністр Аляксандр Цімафееў, ён атрымаў раненні. Вядома, што кавярня знаходзіцца ў некалькіх сотнях метрах ад рэзідэнцыі кіраўніка самаабвешчанай рэспублікі.

Захарчанка — адзін з апошніх вядомых лідараў сепаратыстаў на Данбасе. Большасць з іх у апошнія гады загінулі ў выніку замахаў. Замахі былі і на Аляксандра Захарчанку, у тым ліку ў жывым эфіры аднаго з расійскіх тэлеканалаў.

Дзяніс Пушылін, прадстаўнік "ДНР" у кантактнай групе, якая збіраецца ў Мінску, усклаў адказнасць за гібель Захарчанкі на ўлады Украіны і паабяцаў, што "Данецк адпомсціць". СБУ заявіла, што забойства Захарчанкі — гэта "разборкі" сярод сепаратыстаў.

Аляксандру Захарчанку было 42 гады. Ён — ураджэнец Данецка. На момант пачатку баявых дзеянняў на Данбасе вясной 2014-га займаўся бізнесам і ўзначальваў данецкае аддзяленне харкаўскай прарасійскай арганізацыі "Оплот". У красавіку стварыў узброеную групу, якая захапіла будынак гарадской адміністрацыі ў Данецку. Ён хутка падымаўся па кар'ернай лесвіцы ў так званай "ДНР": вайсковы камендант Данецка, намеснік міністра ўнутраных спраў, камандзір падраздзялення ў арміі "ДНР", удзельнічаў у баях з украінскім войскам, быў паранены. У жніўні стаў кіраўніком ураду "ДНР", з лістапада 2014 года быў кіраўніком "ДНР", меў вайсковае званне "генерал-маёр ДНР".

Восенню 2014 года Аляксандр Захарчанка прыязджаў у Мінск на пасяджэнне кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны. Інтэрв'ю Еўрарадыё з ім гл. тут.

У кавярні "Сепар" узарвалі кіраўніка "ДНР" Аляксандра Захарчанку
Фота: twitter.com/RIA_Worldnews
У кавярні "Сепар" узарвалі кіраўніка "ДНР" Аляксандра Захарчанку
Захарчанка ў Мінску, верасень 2014 года. Фота: Еўрарадыё

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі