У Каталоніі ўжо 38 чалавек пацярпелі ў сутычках з паліцыяй

У Каталоніі ўжо 38 чалавек пацярпелі ў сутычках з паліцыяй

У Каталоніі ужо 38 чалавек пацярпелі ў сутычках з паліцыяй. Як перадаюць замежныя СМІ, іспанская паліцыя выкарыстоўвае гумовыя кулі, шумавыя гранаты ды іншыя спецсродкі для разгону людзей, якія спрабуюць трапіць на выбарчыя ўчасткі для галасавання на рэферэндуме аб незалежнасці ад Іспаніі.

Мадрыд чыніць усемагчымыя перашкоды для гэтага рэферэндуму. Большасць школ у рэгіёне была заблакаваная, каб людзі не змаглі прыйсці на выбарчыя ўчасткі. Самі жыхары аўтаноміі спрабуюць абараніць астатнія выбарчыя ўчасткі ад іспанскіх праваахоўнікаў

У Каталоніі жыве 7,5 мільёна чалавек. Гэта эканамічна развіты рэгіён, народ якога мае сваю мову і культуру і дамагаецца аддзялення ад Іспаніі і абвяшчэння незалежнай рэспублікі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі