У канцы гэтага тыдня ў Беларусі крыху пахаладае

У канцы гэтага тыдня ў Беларусі крыху пахаладае. Калі ў пятніцу чакаецца да +27 градусаў, дык у нядзелю — да +23, а ў панядзелак — да 22 цяпла. Пакуль тэмпература паветра ў нашай краіне на некалькі градусаў перавышае кліматычную норму, паведамляюць сіноптыкі.

У пятніцу ў начныя гадзіны прагназуецца ад +9 да +15 градусаў, у дзённыя гадзіны — ад +19 да +25 (у Гомельскай вобласці — да +27). Амаль па ўсёй краіне пройдуць дажджы, а месцамі і навальніцы (падчас іх парывы ветру будуць дасягаць 15-18 метраў за секунду).

У суботу ўдзень ужо будзе не больш за +24 градусы. Дажджы і навальніцы магчымыя пераважна ў Гомельскай і Магілёўскай абласцях. У нядзелю ападкі прагназуюцца пераважна на захадзе краіны. Уначы тэмпература паветра складзе ад +5 да +11 (у Гомельскай вобласці — да +13), удзень — ад +15 на паўночным захадзе да +23 на Гомельшчыне. У панядзелак уначы ападкі магчымыя па ўсёй краіне.