У Камянецкім раёне ў страшнай аўтааварыі загінуў хлопчык з Украіны

У Камянецкім раёне ў страшнай аўтааварыі загінуў хлопчык з Украіны

Страшная аўтааварыя, у якой загінуў 13-гадовы хлопчык з Украіны, адбылася сёння раніцай у Камянецкім раёне. Як паведамляе Брэсцкая абласная ДАІ, прыкладна ў 7.00 на аўтадарозе Р98 ля вёскі Мартынюкі адбылося сутыкненне Renault Master і пагрузчыка “Амкадор”. За рулём “Рэно” быў 42-гадовы грамадзянін Украіны, пагрузчыкам кіраваў мясцовы жыхар. Сутыкненне было спадарожным.

Хлопчык, які сядзеў на пярэднім сядзенні “Рэно”, загінуў. У мікрааўтобусе была цэлая група дзяцей. Як паведамляе Мінздароўя, гэта дзіцячая футбольная каманда з Украіны. Пацярпела шэсць чалавек —  у іх чэрапна-мазгавыя траўмы, пераломы і вывіхі. Усе яны шпіталізаваныя. Адно дзіця ў цяжкім стане, падлучанае да апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі