У Іванаўскім раёне "Mercedes" абганяў трактар і збіў двух дзяўчынак

У Іванаўскім раёне "Mercedes" абганяў трактар і збіў двух дзяўчынак

У Іванаўскім раёне ў вёсцы Сачыўкі "Mercedes-Benz" абганяў трактар і збіў двух 6-гадовых дзяўчынак, якія стаялі справа каля праезнай часткі (па ходу руху аўтамабіля). Яны атрымалі цяжкія траўмы і былі шпіталізаваныя ў Іванаўскую цэнтральную раённую бальніцу. Адзначаецца, што дарослыя дзяўчынак на вясковай вуліцы не суправаджалі.

Як інфармуе прэс-служба ДАІ Брэсцкай вобласці, здарэнне адбылося пасля 12-й гадзіны 12 ліпеня. Легкавіком кіраваў 32-гадовы жыхар вёскі Сычэва. Па факце ДТЗ, у якім пацярпелі дзеці, праводзіцца праверка.

У Іванаўскім раёне "Mercedes" абганяў трактар і збіў двух дзяўчынак
Фота: http://gaibrest.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі