У Іспаніі памёр 26-гадовы беларускі турыст
![У Іспаніі памёр 26-гадовы беларускі турыст](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/valencia-1275965_960_720.jpg.webp?itok=GhXXj6Zu)
У Іспаніі памёр 26-гадовы беларускі турыст, інфармуе TUT.by. Минчук Раман Захарчук паехаў на адпачынак у Валенсію 19 красавіка, праз дзень яго тэлефон перастаў адказваць. Яшчэ праз некалькі дзён сваякам з міліцыі паведамілі пра смерць маладога чалавека (інфармацыю яны атрымалі ад консула). Сваякі дагэтуль дакладна не ведаюць, як гэта адбылося. Афіцыйна было заяўлена, што Захарчук памёр "натуральным чынам". У 26 гадоў. Пры гэтым займаўся боксам. Да таго ж пры ім не было пашпарту, толькі копія.
У Беларусь цела турыста даставяць толькі праз тыдзень.
![У Іспаніі памёр 26-гадовы беларускі турыст](/sites/default/files/paragraphs/image/photoroman2019-04-3013-07-20.jpg)
Раман Захарчук / TUT.by