У інтэрнэт трапіў расійскі "сакрэтны план" захопу часткі Украіны за 15 дзён

У інтэрнэт трапіў "сакрэтны план Генштаба Расійскай Федэрацыі", які прадугледжвае захоп тэрыторыі ўсёй левабярэжнай Украіны з мяжой зоны акупацыі па Дняпры. Копіі плана апублікаваў дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны, дарадца міністра ўнутраных спраў Антон Герашчанка. Праўда, дакумент не падпісаны, на ім няма ніякіх пазнак.

Паводле Герашчанкі, працоўны план захопу левабярэжнай Украіны быў зацверджаны Генштабам Расіі ў красавіку. На ўсю аперацыю даецца 15 дзён. За гэты час мусіць адбыцца хуткі захоп кантролю над тэрыторыяй і камунікацыямі, без заняцця буйных гарадоў.

Спачатку расійскія войскі будуць урывацца ў Харкаўскую і Данецкую вобласці, пасля — у Палтаўскую, Кіеўскую і Чарнігаўскую. Пры гэтым ўварванне плануюць маскіраваць пад наступ "апалчэнцаў".

Нібыта, падобны план мае і Паўднёвая група расійскіх войскаў, якая плануе удар на Запарожжа і Мелітопаль праз раён Бярдзянска і Марыупаля і выхад да Перакопскага перашыйка для адкрыцця сухапутных шляхоў у Крым, піша ў Facebook Герашчанка. Дарэчы, ён сцвярджае, што дакументы здабылі "спецыялісты-добраахвотнікі" ў выніку "шматхадовай спецыяльнай аперацыі". План быў ва ўкраінцаў ужо ў красавіку 2015-га, яны адразу ж праінфармавалі пра яго сваіх замежных партнёраў ды прынялі адпаведныя захады па ўмацаванні абароны краіны.

Спасылкі на прагляд усіх дакументаў можна знайсці тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі