У інтэрнэце з’явіліся ролікі пра цяжкую долю мужчынскіх яец

У інтэрнэце з’явіліся ролікі пра цяжкую долю мужчынскіх яец

Аўстралійскі вытворца ніжняй бялізны Bonds выпусціў серыю гумарыстычных рэкламных ролікаў пра нялёгкую долю мужчынскіх тэстыкулаў. Ролю яйцаў выконваюць двое барадатых мужчын, апранутых у трыко. Тэстыкулам даводзіцца жыць пад дыктарам мозгу, які загадвае ім цярпець у дыскамфортных сітуацыях — напрыклад, калі вельмі хочацца пачухацца падчас важнай нарады.

Тэстыкулы церпяць падчас купання ў халодным басейне і падчас катання на ровары, ад суседства тэлефона ў кішэні штаноў. І ўвесь час мозг прымушае іх ніяк не рэагаваць.

Ролікі набылі дастаткова вялікую папулярнасць на Youtube і набралі па некалькі сотнях тысяч праглядаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі