У Інданезіі знайшлі абломкі зніклага самалёта Trigana Air

У інданезійскай правінцыі Папуа знайшлі абломкі зніклага самалёта ATR-42 інданезійскай авіякампаніі Trigana Air, які знік 16 жніўня.

Пра гэта паведаміў прадстаўнік міністэрства транспарту краіны, перадае РБК. Паводле непацверджанай інфармацыі, самалёт сутыкнуўся з гарой і разбіўся.

На борце самалёта знаходзіліся 54 чалавекі, у тым ліку пяць чальцоў экіпажу і пяць дзяцей.

Тым часам беларуская амбасада ў Інданезіі высвятляе, ці былі на яго борце замежныя грамадзяне.

У раёне Папуа Новай Гвінеі знік інданезійскі пасажырскі самалёт

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі