У Хойніцкім раёне міліцыянеры застрэлілі ваўка, які напаў на вёску

На вёску Стрэлічава Хойніцкага раёна напаў воўк. Спачатку ён загрыз некалькі сабак, а пасля збіраўся напасці на людзей. Вяскоўцы паспелі забегчы ў хату і выклікалі па тэлефоне міліцыю.

У вёску на аўтамабілі прыехалі прапаршчык і сяржант. Яны пабачылі, як воўк на вуліцы рваў зубамі злоўленага шчанюка. З 15 метраў, не выходзячы з машыны, адзін з міліцыянераў зрабіў два стрэлы, патрапіў ваўку ў галаву і ў грудзі, інфармуе прэс-служба міліцыі Гомельскай вобласці.

Фота: uvd.gomel.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі