У хакейным мінскім "Дынама" з'явіўся першы легіянер у сезоне
![У хакейным мінскім "Дынама" з'явіўся першы легіянер у сезоне](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/lal.jpg.webp?itok=EMQoqsqe)
Хакейнае мінскае "Дынама" падпісвае першага легіянера ў новым сезоне. Гэта — 32-гадовы канадскі абаронца Шон Лалонд. Пагадненне з ім разлічана на адзін сезон, піша hcdinamo.by.
"Габарытны абаронца валодае магутным кідком", — адзначаюць дынамаўцы.
Раней канадзец гуляў у НХЛ, чэмпіянаце Германіі, у КХЛ (за "Адмірал" і "Северсталь"). Мінулы сезон правёў у Фінляндыі.
![У хакейным мінскім "Дынама" з'явіўся першы легіянер у сезоне](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph_watermark/public/paragraphs/image/287049196541824062154464812916729886319093n.jpg.webp?itok=-_mFXJeF)
facebook.com/hcdinamoby
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.