У Гватэмале падчас вывяржэння вулкана загінулі дзясяткі чалавек

У Гватэмале падчас вывяржэння вулкана Фуэго, якое адбылося ў нядзелю, загінулі дзясяткі чалавек (па розных звестках, ад 33 да 56), сотні былі параненыя. Стыхійнае бедства закранула чатыры населеныя пункты, з якіх эвакуявалі каля трох тысяч чалавек. Закрыты міжнародны аэрапорт сталіцы Гватэмалы. Улады краіны заяўляюць, што стыхія агулам закранула каля двух мільёнаў чалавек.

Таксама паведамляецца пра землятрус, які адбыўся каля ціхаакіянскага ўзбярэжжа Гватэмалы (магнітуда 5,2).