У Гродзенскім раёне цягнік адрэзаў ногі мужчыну, які спаў на рэйках
![У Гродзенскім раёне цягнік адрэзаў ногі мужчыну, які спаў на рэйках](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/977327149riaru.jpg.webp?itok=9jpS5jpP)
У Гродзенскім раёне цягнік адрэзаў ногі мужчыну, які спаў на рэйках. Здарэнне адбылося ўвечары 7 ліпеня ў раёне прыпыначнага пункта Завадзічы. 62-гадовы жыхар Гродна трапіў пад дызель-цягнік Гродна — Ліда.
Мяркуецца, што мужчына быў у стане алкагольнага ап'янення — побач знайшлі недапітую бутэльку гарэлкі. Яго шпіталізавалі, паведаміў БЕЛТА супрацоўнік упраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязяў Міністэрства ўнутраных спраў Аляксандр Марчанка.