Вы тут

У Гродне звольнілі дырэктарку выстаўнай залы, якая падтрымала пратэсты ў 2020-м

Ірына Сільвановіч / t.me/hrodnalike

У Гродне звольнілі загадчыцу выстаўнай залы Ірыну Сільвановіч, якая працавала на гэта пасадзе 17 гадоў, паведамляе ТГ-канал hrodnalike.

Звальненне адбылося ў лістападзе "па дамове бакоў", што стала для жанчыны поўнай нечаканасцю.

Пасля падзей жніўня-2020 яна падпісала адкрыты зварот работнікаў культуры супраць гвалту і за новыя выбары. Падчас жнівеньскіх пратэстаў 2020-га Ірына Сільвановіч выступала на плошчы Леніна падчас шматтысячнага мітынгу. 

Сільвановіч — заўважная фігура ў мастацкім жыцці Гродна. Разам з мужам, мастаком Аляксандрам Сільвановічам яна стварыла ў горадзе культурны цэнтр "Фестывальны". Перад тым дзесяць была намесніцай дырэктара і дырэктаркай першай у Беларусі прыватнай галерэі "У майстра".

Грамадская пазіцыя Сільвановіч не заўжды была адназначнай. У 2015 годзе Яна не пускала на выставу ў залу незалежных тэлежурналістаў Алеся Кіркевіча і Алеся Дзянісава, а потым сведчыла супраць іх на судзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.