У Гродне знайшлі шахматную фігуру XIV стагоддзя (фота)
![У Гродне знайшлі шахматную фігуру XIV стагоддзя (фота)](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/figurka-e1534425443420.jpg.webp?itok=cwn3wC9L)
У Гродне знайшлі шахматную фігуру, якая можа адносіцца да XIV стагоддзя. На яе падчас раскопак у Старым замку натрапілі археолагі. Фотаздымкі змясціў сайт museum-grodno.by. Шахматная фігура выраблена з рога.
У Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеі кажуць, што гэта не першая такая знаходка на Замкавай гары і ў іх ужо збіраецца калекцыя шахматных фігур. Восенню мінулага года была знойдзеная ладдзя. Цікава, што яна таксама была зроблена з рога і датуецца XIV стагоддзем. Зусім магчыма, што гэтымі шахматамі мог гуляць вялікі князь Вітаўт.
![У Гродне знайшлі шахматную фігуру XIV стагоддзя (фота)](/sites/default/files/paragraphs/image/figurka2-e1534425399764.jpg)
Фота: museum-grodno.by