У Гродне знайшлі шахматную фігуру часоў Вітаўта (фота)
![У Гродне знайшлі шахматную фігуру часоў Вітаўта (фота)](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/000023_babab3703a985b6c432581c300351f80_713351.jpg.webp?itok=ki-259DX)
У Гродне знайшлі шахматную фігуру часоў вялікага князя літоўскага Вітаўта (1350 — 1430). Археолагі адкапалі яе падчас раскопак на тэрыторыі Старога замку. Яны праводзяцца перад пачаткам рэканструкцыі (плануецца аднавіць замак у тым выглядзе, у якім ён быў ў XVI стагоддзі). Як інфармуе БЕЛТА, найхутчэй знайшлі шахматную ладдзю, вырабленую з рога жывёлы (аленя альбо лася). Папярэдне спецыялісты вызначылі, што яна можа адносіцца да канца XIV — пачатку XV стагоддзя. Шахматная фігура добра захавалася, і гэта вялікая рэдкасць.
Цікава, што ў 1930 годзе падчас археалагічных раскопак у Гродне ўжо знаходзілі шахматную фігуру, і таксама ладдзю (яна стала прататыпам каменнага помніка, усталяванага каля Замкавай гары на беразе Нёмана). Аднак яна сур’ёзна адрозніваецца ад цяперашняй знаходкі.