Вы тут

У Гродне застрайкавалі таксоўцы (фота)

Страйк таксоўцаў у Гродне / hrodna.life

24 красавіка ў Гродне адбыўся стыхійны страйк таксоўцаў, паведамляе hrodna.life.

Каля 14:00 яны сабраліся на стаянцы каля чыгуначнага вакзала. У стыхійнай сустрэчы ўдзельнічалі блізу 100 кіроўцаў. Яны абураліся цяперашнімі тарыфамі на перавозкі. На працягу некалькіх гадзінаў ніхто з іх не прымаў заказы ад дыспетчарскіх службаў.

Паведамляецца, што ў страйку ўдзельнічалі прадстаўнікі амаль усіх службаў Гродна. Ініцыятарамі акцыі стала група таксоўцаў. Яны прапануюць наступныя тарыфы: 5 рублёў да 3 км і 80 капеек за кожны наступны кіламетр. Цяпер у большасці фірмаў таксовак усталяваны тарыф 2,6 рубля да 3 км.

"Сённяшні тарыф на перавозкі такі смешны, што кіроўцы не могуць ні зарабіць, ні адрамантаваць аўтамабіль. Шмат хто з нас сталі зарабляць 10-12 рублёў у суткі, і гэта ненармальна. Іншы раз нават машыну няма чым заправіць. А тарыфы усталёўваюць не кіроўцы або перавозчыкі, а дыспетчарская служба, якая да гэтага не мае ніякага дачынення. Яны проста пасярэднікі і зарабляюць на нас", — тлумачаць кіроўцы свае матывы.