У Гродне за абразу грамадзянаў Расіі затрымалі грамадзяніна Туркменістана
![Затрыманне ў Гродна](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-09/grodno0209j.jpg.webp?itok=2BN4ifo7)
Затрыманне ў Гродна
Гродзенская міліцыя затрымала грамадзяніна Туркменістана з відам на жыхарства ў Беларусі. Хлопца клічуць Мейліс Матдурдыеў. Ён выпускнік гродзенскага медуніверсітэта, сёння працуе барыста.
Затрымліваць Матдурыева прыйшлі чацвёра сілавікоў. Мужчыну змясцілі ў ІЧУ. Яму пагражаюць пазбаўленнем беларускага віду на жыхарства і дэпартацыяй у Туркменістан.
Хлопца падазраюць у распаўсюджванні "экстрэмісцкіх матэрыялаў" у сацсетцы "ВКонтакте" і абразлівых для грамадзян Расіі каментарах пад публікацыямі ў Instagram.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.